2 траўня 2024, Чацвер, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лех Валенса: У Пуціна няма ніякіх шанцаў на выйгрыш

3
Лех Валенса: У Пуціна няма ніякіх шанцаў на выйгрыш

Пуцінскі рэжым у любым выпадку прайграе, але перад гэтым прынясе шмат бед і самой Расеі.

Пра гэта ў інтэрв'ю Gazecie Wyborczej заявіў былы прэзідэнт Польшчы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лех Валенса (пераклад - charter97.org).

- Пасля анэксіі Крыма мы пераканаліся, што лепшыя 25 гадоў для польскай кан'юнктуры скончыліся. І ўжо ніколі не будзе так, як было, а Пуцін не адступіць, пакуль не атрымае адпор.

- У Пуціна ў доўгатэрміновай перспектыве няма ніякіх шанцаў. Гэта не метады для XXI стагоддзя. Але перш чым ён прайграе, наробіць шмат шкоды і крыўд, асабліва Расеі і расейцам. Таму, чым карацей яго кіраванне, тым лепш для ўсіх. Свет павінен дзейнічаць супраць яго ў духу салідарнасці. Трэба стварыць калектыўны орган для вырашэння далейшых сумесных дзеянняў, каб прымусіць яго змяніць сваё паводзіны. А тое, што робіцца зараз, занадта дробна і занадта позна.

- Вы казалі, што расчараваныя Амерыкай, што ад прэзідэнта Абамы чакалі большай уцягнутасці ў справы свету.

- А хто павінен быць сусветным жандарам, калі не ЗША. Гэта яны з'яўляюцца звышдзяржавай. Я скажу гэта прэзідэнту Абаме, калі з ім зараз буду сустракацца. Свет рухаецца наперад і глабалізуецца. Кітай падымаецца з велізарнай хуткасцю. Расея гуляе па сваёй схеме. Каб супрацьстаяць гэтаму, Злучаныя Штаты будуць павінны пашырыць свой уплыў, магчыма, нават стварыць саюз з Еўропай, таму што мы маем тыя ж каштоўнасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках