2 траўня 2024, Чацвер, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Коваль пакінуў ніжагародскае «Тарпеда»

Віталь Коваль пакінуў ніжагародскае «Тарпеда»

Кантракт беларускага галкіпера з клубам быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў.

Хакеіст выступаў у складзе ніжагародскай каманды з 2011 года, за гэты час ён правёў 111 матчаў у рэгулярным чэмпіянаце КХЛ і Кубку Гагарына, піша «Прессбол».

«Мы дзякуем Віталю Ковалю за тую цудоўную гульню, якую ён дэманстраваў у складзе «Тарпеда» і тыя поспехі, якіх каманда з яго дапамогай змагла дамагчыся. Яго натхнёныя дзеянні ў варотах на працягу рэгуляркі і плэй-оф сезона-2011/12, а таксама абсалютная незаменнасць ужо ў наступным годзе сталі ўвасабленнем вядомай прымаўкі пра тое, што брамнік у хакеі - гэта палова каманды. Аднак спецыфіка хакейнага жыцця такая, што ў пэўны момант змена становішча з'яўляецца найлепшым рашэннем як для гульца, так і для каманды. Менавіта такі момант надышоў цяпер. Ад імя хакейнага клуба «Тарпеда» я дзякую Віталю за высокую якасць працы, якую ён дэманстраваў у нашым складзе і жадаю яму новых поспехаў у далейшай хакейнай кар'еры», - заявіў гендырэктар клуба Віктар Харытонаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках