2 траўня 2024, Чацвер, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь павінна паставіць у Расею 3 мільёна тон аўтапаліва

2
Беларусь павінна паставіць у Расею 3 мільёна тон аўтапаліва

Беларусь па дамоўленасці з профільнымі расейскімі ведамствамі павінна паставіць у 2014 годзе на расейскі рынак 3 мільёна тон аўтамабільнага паліва.

2 мільёна тон з іх складзе бензін, а 1 мільён тон - дызельнае паліва стандарту еўра-4 і еўра-5, паведамляе Прайм са спасылкай на крыніцу ў беларускіх органах дзяржкіравання.

"Гэтая лічба занесеная ў паліўна-энергетычны баланс "саюзнай дзяржавы". Яна будзе зацверджаная на бліжэйшым пасяджэнні саюзнага Саўміна", - сказаў суразмоўца.

У 2013 годзе ў Расеі было прададзена 1,443 мільёна тон беларускіх нафтапрадуктаў, у тым ліку 1,146 мільёна тон аўтабензіну, 216 тысяч тон дызельнага паліва, 77 тысяч тон паліва для рэактыўных рухавікоў і 4 тысячы тон мазуту.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках