2 траўня 2024, Чацвер, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ заблакавала банкаўскія рахункі тэрарыстаў

5
СБУ заблакавала банкаўскія рахункі тэрарыстаў

Службай бяспекі Украіны выяўленая і перакрытая крыніца фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці ў Данбасе.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ведамства.

«Так, актывістам радыкальнай арганізацыі «Луганская гвардыя» жыхаром Луганскай вобласці «П» былі размешчаныя ў сацыяльных сетках Інтэрнэт заклікі да грамадзян аказаць фінансавую падтрымку гэтай арганізацыі для сепаратысцкіх акцый і тэрарыстычных актаў на тэрыторыі Луганскай вобласці. Для гэтага «П» адкрыў тры рахункі на фізічную асобу ў адной з банкаўскіх устаноў», - сказана ў паведамленні.

У адпаведнасці з патрабаваннямі ч.ч.3, 5 арт.17 Закона Украіны «Аб прадухіленні і супрацьдзеянні легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, або фінансавання тэрарызму», фінансавыя аперацыі па банкаўскіх рахунках, якія выкарыстаў зламыснік, прыпыненыя. Прымаюцца меры па ўстанаўленні асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках