20 красавiка 2024, Субота, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут: Праляскоўскі саступіў у барацьбе з інтэрнэт-СМІ

9
Анджэй Пачобут: Праляскоўскі саступіў у барацьбе з інтэрнэт-СМІ

Гэта і стала прычынай ягонага звальнення.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org паведаміў карэспандэнт польскай Gazety Wyborczej, былы палітвязень Анджэй Пачобут.

- Сёння Лукашэнка звольніў міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага. Як вы думаеце, за што, бо ён займаў гэтую пасаду з 2009 года?

- Праляскоўскі - гэта чалавек, які цягам апошніх гадоў быў датычны да прапагандысцкага абслугоўвання рэжыму, а таксама да барацьбы з незалежнымі СМІ. Ён быў прыхільнікам жорсткіх дзеянняў, як гэта ўласціва выхадцу са спецслужбаў. Але нейкіх асаблівых поспехаў у яго апошнім часам не было. Бо самай вялікай праблемай беларускіх уладаў з'яўляецца інтэрнэт, і тут Праляскоўскі выявіўся няздатным. Стварыць які-небудзь папулярны рэсурс улады не здолелі. Думаю, таму зайшла зорка Праляскоўскага.

- І што далей - яго проста спішуць ва ўтыль або проста перасадзяць у іншае мяккае крэсла?

- Як чалавек адданы, ён можа спатрэбіцца на нейкім іншым фронце. Кадравая палітыка Лукашэнкі такая, што ідзе ператасоўванне адной і той жа калоды карт.

- Чаго варта чакаць з прызначэннем на ягонае месца чарговай лукашэнкаўскай «шасцёркі»: паслаблення ці наадварот - узмацнення ціску на СМІ, у тым ліку электронныя?

- Лукашэнка знаходзіцца ў складанай сітуацыі: нарастае крызіс, і нейкага асэнсаванага выйсця ва ўлады няма. Таму адзіны далейшы выхад – напінанне лейцаў. Таму ўсё роўна, хто прыйдзе на месца Праляскоўскага - чакаць нейкіх паслабленняў не варта.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках