1 траўня 2024, Серада, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніка будаўнічага кааператыва прысудзілі да 5 гадоў зняволення

2
Кіраўніка будаўнічага кааператыва прысудзілі да 5 гадоў зняволення

Старшыня ВК «Эквівалент» пакараны за растрату сродкаў удзельнікаў кааператыву для будаўніцтва дома ў Смалявічах.

4 чэрвеня 2014 года судом Ленінскага раёна Менска вынесены прысуд у крымінальнай справе ў абвінавачванні былога старшыні ВК «Эквівалент» Ігара Хітрова ва ўчыненні злачынствы, прадугледжаных ч.4 211, ч.3 арт.426, ч.4 арт.210 КК Рэспублікі Беларусь, піша БелаПАН.

Ён прызнаны вінаватым у растраце маёмасці асобай, якой яно давераная, у асабліва вялікай суме і паводле ч.4 211 КК яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на тры гады.

Ён жа прызнаны вінаватым у наўмысным учыненні службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных яму на службе, якія выклікалі прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, учыненых з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, што прычыніла цяжкія наступствы і паводле ч.3 арт.426 КК яму прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 5 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на 5 гадоў.

На падставе ч.2 арт.72 КК пры складанні злачынстваў шляхам паглынання менш суровага пакарання больш суровым канчаткова былому старшыне ВК «Эквівалент» прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 5 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў з адбываннем асноўнага пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках