2 траўня 2024, Чацвер, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Абама практыкуе цягліцы ў спартзале варшаўскага гатэля

27

Прэзідэнт ЗША займаўся са штангай і гантэлямі і даваў парады іншым наведвальнікам.

СМІ называюць 52-гадовага кіраўніка амерыканскай дзяржавы Барака Абаму «самым спартовым прэзідэнтам Злучаных Штатаў», бо ён падтрымлівае форму, займаючыся шэсць разоў на тыдзень. Так было і ў час ягонага двухдзённага візіту ў Варшаву з нагоды ўрачыстага святкавання 25-годдзя выбараў у Сэйм Польшчы 4 чэрвеня 1989 года. Амерыканскі прэзідэнт быў заўважаны ў спартзале гатэля Mariott.

Фота як Абама практыкуе цягліцы размясціў на сваім сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» карыстальнік Jean Ekwa.

«Барак Абама трэніруе біцэпсы і грудную клетку ў гатэлі Marriott», - напісаў ён.

Фота: Jean Ekwa

Са слоў карыстальніка, людзі пазнавалі прэзідэнта ЗША, які стрымана, але добразычліва ўсміхаўся, ціснуў руку, а камусьці даваў парады. Аўтар фота дадаў, што разам з Абамам, вядома, былі ахоўнікі, якія таксама трэніраваліся і «не трымалі яго за руку».

Фота: Jean Ekwa
Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках