2 траўня 2024, Чацвер, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мадэрнізацыю «Беллегпрама» выдаткуюць $100 мільёнаў

31
На мадэрнізацыю «Беллегпрама» выдаткуюць $100 мільёнаў

Прадпрыемствы канцэрна "Беллегпрам" у 2014 годзе накіруюць на шырокамаштабную мадэрнізацыю сваіх вытворчасцей больш за 1 трлн рублёў (100 млн даляраў).

Намесніца старшыні канцэрна Таццяна Старчанка паведаміла, што ўжо ў I квартале гэтага года ўрад выдаў чвэрць запланаванай на пераабсталяванне сумы, паведамляе БелТА.

Сродкі будуць накіраваныя на мадэрнізацыю «Аршанскага льнокамбіната» і «Баранавіцкага баваўнянага аб'яднання».

На прадпрыемстве «Камволь» ужо вядуцца будаўніча-мантажныя работы, рыхтуюцца конкурсныя дакументы на закупку новага абсталявання. Пераабсталяванне збіраюцца скончыць да канца 2017 года.

Сёння канцэрн аб'ядноўвае амаль 100 беларускіх прадпрыемстваў, якія займаюцца выпускам трыкатажных вырабаў, дываноў, абутку ды інш.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках