28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Санікаў: Прысутнасць Лукашэнкі ў Кіеве дыскрэдытуе новыя ўлады Украіны

67
Андрэй Санікаў: Прысутнасць Лукашэнкі ў Кіеве дыскрэдытуе новыя ўлады Украіны

Навошта прэзідэнт Парашэнка запрасіў на сваю інаўгурацыю дыктатара Лукашэнку?

Адказаць на гэтае пытанне сайт charter97.org папрасіў лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года Андрэя Санікава.

- Перш за ўсё, хачу павіншаваць ўкраінскі народ з афіцыйным заступленнем на пасаду законна абранага прэзідэнта Украіны. Пётр Парашэнка прыняў прысягу ў самы няпросты для Украіны час. Хочацца спадзявацца, што Украіна здабыла лідара, які зможа вывесці краіну з глыбокага крызісу і прывесці яе да дэмакратыі і свабоды.

Аднак незразумела, для чаго прэзідэнт Парашэнка запрасіў на сваю інаўгурацыю дыктатара Лукашэнку. Гэтым самым ён абразіў беларуса, які загінуў на Майдане, абразіў пачуцці мільёнаў грамадзян нашай краіны, якія падтрымлівалі ўкраінцаў ўсёй душой падчас іх гераічнай барацьбы за свабоду. Упэўнены, што ён абразіў пачуцці і мільёнаў украінцаў, якія падчас заступлення свайго прэзідэнта на пасаду не хацелі бачыць побач ім дыктатара.

Пафас прамовы прэзідэнта Парашэнкі аб барацьбе з дыктатурай і перамозе над ёй выглядаў, мякка кажучы, нязграбна ў прысутнасці душыцеля свабоды і дэмакратыі. Заклікі да захавання адзінства Украіны выглядалі недарэчна ў прысутнасці дыктатара, які адразу ж прызнаў расейскую анэксію Крыма, які знішчае ўкраінскія сцягі ў Беларусі і кідае беларусаў у турмы за салідарнасць з Украінай.

У дыктатарскіх рэжымаў Пуціна, Лукашэнкі і Януковіча - адна і тая ж прырода, таму змагацца з дыктатурай немагчыма, набіваючыся ў сябры аднаму з дыктатараў. Прысутнасць задаволенага тырана на інаўгурацыі прэзідэнта Украіны ніяк не зменіць яго антынародную палітыку і не паўплывае на нашую агульную задачу барацьбы з дыктатурай.

Запрашэнне Лукашэнкі дыскрэдытуе прэзідэнта Парашэнку і ўкраінскія ўлады ў яго асобе. Я спадзяюся, што ідэалы Майдана і воля Майдана не дазволяць новым украінскім кіраўнікам пайсці па амаральным і небяспечным для Украіны шляху сяброўства з дыктатарам, - заявіў Санікаў.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках