На Данецкай чыгунцы прагрымелі 4 выбухі
5- 1.07.2014, 9:48
- 8,352
1 ліпеня 2014 года на двух участках Данецкай чыгункі адбыліся выбухі падчас мінавання чыгуначных рэек невядомымі асобамі.
Пра гэта інфармуе ССА Упраўлення, паведамляюць «Навіны Данбаса».
«На перагонах «Кандрашоўская - Нова» (Луганск) і «Букіна - Святагорскі» (Чырвоны Ліман) працуюць следча-аператыўныя групы, пацярпелых няма.
А 04.05 у дзяжурную частку лінейнага аддзела на станцыі Луганск паступіла паведамленне ад работнікаў чыгункі аб тым, што блізу 2-х гадзін 15 хвілін на галоўным шляху стрэлкі №1 станцыі «Кандрашоўская - Нова», з боку станцыі Агародны, адбыліся тры выбухі, якімі пашкоджана 12 метраў шляху і стрэлка №1.
А 06.15 у дзяжурную частку лінейнага аддзела на станцыі Чырвоны Ліман паступіла паведамленне ад дзяжурнай па станцыі Святагорскі аб тым, што на 398 кіламетры пікету №8 на няцотным шляху перагону станцый «Букіна - Святагорскі» адбыўся выбух, якім пашкоджаны 1 метр шляху і кантактны провад.
Рух цягнікоў на ўчастках прыпынены. На месцы падзей працуюць следча-аператыўныя групы, якія высвятляюць абставіны здарэння», - гаворыцца ў паведамленні.