У Менск прыбыла расейская дэлегацыя на чале з камандуючым ПДВ
12- 1.07.2014, 10:12
- 8,935
Расейскія вайскоўцы маюць намер азнаёміцца з арганізацыяй баявой падрыхтоўкі беларускіх жаўнераў.
У панядзелак для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Менск прыбыла дэлегацыя Расейскай Федэрацыі на чале з камандуючым паветрана-дэсантных войскаў РФ генерал-палкоўнікам Уладзімірам Шаманавым, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны рэспублікі.
Паводле яе інфармацыі, у першы дзень візіту з кіраўніком расейскай дэлегацыі сустрэўся міністр абароны генерал-лейтэнант Юрый Жадобін.
«На працягу шасці дзён дэлегацыя на чале з генерал-палкоўнікам Шаманавым наведае 103 і 38 гвардзейскiя асобныя брыгады, 5 асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння, дзе азнаёміцца з арганізацыяй баявой падрыхтоўкі, умовамі службы і побыту асабовага складу», - адзначаецца ў паведамленні прэс-службы .
3 ліпеня чальцы расейскай дэлегацыі возьмуць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных юбілею вызвалення Беларусі, гаворыцца ў паведамленні.
«На завяршэнне візіту расейскія вайскоўцы наведаюць Мемарыяльны комплекс «Берасцейская крэпасць – Герой», дзе ўскладуць кветкі да Вечнага агню - Манумента загінуўшым абаронцам Берасцейскай крэпасці», - падкрэсліваецца ў паведамленні.