«Бацькаўшчына» патрабуе ўвядзення ваеннага становішча
1- 1.07.2014, 12:07
- 7,362
Фракцыя "Бацькаўшчына" прапануе прэзідэнту неадкладна выдаць указ аб увядзенні ваеннага становішча.
Пра гэта заявіў старшыня фракцыі «Бацькаўшчына» Сяргей Собалеў, выступаючы сёння з парламенцкай трыбуны, паведамляе прэс-служба партыі.
Собалеў таксама лічыць адэкватным адказам на дзеянні тэрарыстаў пастановы прэзідэнта і СНБА аб аднаўленні АТА:
«Гэта ўмова, але ўжо недастатковая ўмова і тое, што як мінімум пяць прадстаўнікоў парламенцкіх фракцый заявілі аб неабходнасці ўвядзення ваеннага становішча ва Украіне, пацвярджае, што парламент даўно гатовы да такой пастановы і на наш погляд прэзідэнту трэба прымаць адпаведны Указ і тэрмінова ўносіць яго на разгляд у парламент».
Акрамя таго, старшыня фракцыі «Бацькаўшчына» прапанаваў парламенту тэрмінова прыняць усе пастановы, якія датычацца падмацавання антытэрарыстычнай аперацыі, а таксама ўсе пытанні ў рэфармаванні адукацыі, пракуратуры.
Каментуючы пытанне разгляду законапраекта аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю, Собалеў падкрэсліў, што дакумент з'яўляецца сырым і, на жаль, не мае нічога агульнага з дэцэнтралізацыяй улады.
«Тыя касметычныя рэчы, якія прапануюцца аб увядзенні прадстаўніцтва прэзідэнта на месцах, парадак прызначэння - гэта фактычна з'яўляецца старым перацягваннем коўдры тым, у каго ёсць больш паўнамоцтваў» - адзначыў Собалеў.
Ён таксама прапанаваў дэталёва вывучыць і дапрацаваць гэты законапраект на ўзроўні парламенцкіх фракцый, а таксама ўнесці змены ў каляндарны план працы парламента летам і дакладна вызначыць, якія тыдні будуць пленарнымі ў ліпені і ў жніўні.