Перамовы адносна Данбаса могуць прайсці ў Менску
6- 1.07.2014, 12:09
- 7,555
Наступная сустрэча трохбаковай перамоўнай групы ва ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны можа адбыцца ў Менску.
Пра гэта ўпаўнаважаная прэзідэнта Украіны паводле мірнага ўрэгулявання канфлікту на Данбасе Ірына Герашчанка паведаміла журналістам у аўторак.
«Вам вядома, што прынятая пастанова аб аднаўленні працы так званай трохбаковай кантактнай групы. Не выключана, што чарговае пасяджэнне гэтай групы адбудзецца не на ўсходзе Украіны, а магчыма, гэта будзе Менск», - сказала яна.
Пры гэтым, яна не ўдакладніла дату правядзення перамоваў і адмовілася адказаць на пытанне журналістаў пра тое, хто ініцыяваў змену месца іх правядзення.