Юрый Луцэнка зарэгістраваў сваю партыю
5- 1.07.2014, 12:55
- 7,076
Міністэрства юстыцыі зарэгістравала палітычную партыю "Трэцяя Украінская Рэспубліка", якую ўзначаліў Раман Бяссмертны.
Пра гэта паведамляе прэс-служба ТУР.
Як заявіў Бяссмертны, рэгістрацыя партыі стала чарговым этапам да перазагрузкі ўлады ва Украіне.
"Ідэі Юрыя Луцэнкі паводле поўнай перазагрузкі дзяржавы ўспрынятыя грамадствам і падтрыманыя Майданам. Вакол Луцэнкі збіраюцца актыўныя грамадзяне, якія імкнуцца да лепшага жыцця для Украіны. Час арганізацыйна працаваць над партыяй і рыхтавацца да выбараў», - растлумачыў ён.
Пры гэтым Бяссмертны адзначыў, што праект Грамадзянскай ініцыятывы "Трэцяя Украінская Рэспубліка" будзе працаваць і ў далейшым.
Раман Бяссмертны таксама з'яўляецца былым амбасадарам Украіны ў Беларусі.