Баевікі штурмуюць управу МУС у Данецку: ёсць загінулы
7- 1.07.2014, 14:52
- 17,797
Загінуў, прынамсі, адзін супрацоўнік міліцыі.
Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС. Яшчэ некалькі супрацоўнікаў праваахоўных органаў атрымалі раны, у тым ліку, два супрацоўнікі - цяжкія.
«У Данецку тэрарыстычныя злачынныя групоўкі пачалі штурм будынка ГУ МУС Украіны ў Данецкай вобласці. Міліцыянты на чале з генералам Канстанцінам Пажыдаевым забарыкадаваліся ў будынку УУС і трымаюць абарону», - паведамілі ў прэс-служба МУС.
Раней прэс-служба Данецкага гарсавета паведаміла, што ў раёне абласнога ГУ МУС Украіны на вуліцы Горкага пачалася страляніна.
«Просім жыхароў быць максімальна асцярожнымі, не набліжацца да месца здарэння, карэктаваць маршруты перамяшчэння на аўтатранспарце», - просяць у Данецкам гарсавеце.
Фота: 62.ua