Жырыноўскі: Запатрабуем адстаўкі Капэллы
27- 1.07.2014, 17:32
- 16,529
Лідэр партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі распавёў аб намеры запрасіць у Дзярждуму РФ галоўнага трэнера зборнай Расеі Фабіё Капэла.
"Дрэнна ацэньваю вынікі зборнай, на тры з мінусам. Бяда ў трэнеру. Гэта не той спецыяліст, які павінен весці каманду да перамогі, нават сваім вонкавым выглядам не выклікае сімпатый. Як настаўнік выглядае, дырэктар у школе. Павінен быць бляск у вачах!
Паглядзіце на Газаева, які энэргічны. А тут - проста пасядзець, пагаварыць... Няма байцоўскіх якасцяў. Даручым Ігару Ананскіх, на чале камітэта спорту, запрасіць Капэла. Калі адмовіцца італіец - будзем патрабаваць неадкладнай адстаўкі. Трэба разгледзець ягоную дзейнасць і папрасіць самому напісаць заяву аб адстаўцы. Але прагны ж, не напіша. Добра на дурніцу атрымліваць 7 мільёнаў. Каманда зазнала паразу, а на заробку гэта не адлюстроўваецца. Рабаўнікі!" - цытуе "Савецкі спорт" Жырыноўскага.