Настаўнікам і медыкам да восені падкінуць капеек
56- 1.07.2014, 18:29
- 18,245
Заробкі медыкаў і настаўнікаў з 1 верасня вырастуць на 15-18%.
Заработную плату медыцынскім работнікам і настаўнікам з 1 верасня ў Беларусі плануецца падвысіць на 15-18%.
Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на цырымоніі ўзнагароджання заслужаных людзей Беларусі, паведамляе БелТА.
"Мы плануем з 1 верасня 2014 падняць заробкі лекарам і настаўнікам у сярэднім яшчэ на 15-18%, - сказаў прэм'ер. - Для гэтага ёсць сродкі ў бюджэце краіны, рэалізуюцца меры ў аптымізацыі расходаў і прыбыткаў".