У Варонежы напалі на праваабаронцу Андрэя Юрава
2- 1.07.2014, 19:13
- 7,503
На Андрэя Юрава, чальца Рады правоў чалавека пры прэзідэнце РФ і ганаровага прэзідэнта Моладзевага Праваабарончага Руху, напалі ў Варонежы, ля Дома правоў чалавека.
Двое чалавек у масках выцялі некалькі разоў, лінулі зялёнкай у твар - магчымы апёк вачэй.
Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку калега праваабаронцы Дзмітрый Макараў.
Андрэй Юраў у сваёй праваабарончай дзейнасці шмат увагі надае сітуацыі ў Беларусі, праз што з'яўляецца неўязным у краіну.