2 траўня 2024, Чацвер, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Шчучыне зноў адкрылі стары вайсковы аэрадром

22
У Шчучыне зноў адкрылі стары вайсковы аэрадром

Былыя вайсковыя лётчыкі і гарадзенскія пілоты-аматары сталі ініцыятарамі адраджэння аэрадрома.

Ён практычна не выкарыстоўваўся з 2002 года пасля таго, як вывелі авіяцыйныя злучэнні, якія базаваліся тут. Лётчыкі пры падтрымцы райвыканкама ўзяліся прывесці ў парадак 2-кіламетровую ўзлётна-пасадачную паласу, якая захавалася, пад'язныя да яе шляхі і расчысцілі іх ад смецця і бур'яну на ёй. На добраўпарадкаванне таксама былі выдаткаваныя сродкі з мясцовага бюджэту, паведамляе БелТА.

У выніку 12 ліпеня шчучынцы змогуць успомніць слаўныя часы аэрадрома. Са слоў аднаго з арганізатараў мерапрыемства, пілота-аматара Андрэя Чарнышова, з узлётна-пасадачнай паласы ў паветра паднімуцца 10 паветраных судоў (самалётаў і парапланаў), а таксама вайсковы верталёт. У праграме палёты пілотаў-аматараў, спаборніцтвы, скачкі парашутыстаў, трукі з радыёкіраванымі авіямадэлямі, палёты на паветраным шары.

Падчас свята адбудзецца афіцыйнае адкрыццё адроджанага аэрадрома. Авіяшоў пачнецца сёння а 16.30 і завершыцца бліжэй да паўночы. У вячэрняй праграме - канцэрт беларускага гурту «Тяни-Толкай», запуск кітайскіх ліхтарыкаў і феерверк.

Як паведамілі арганізатары, мерапрыемствы такога маштабу і тэматыкі ў Шчучыне апошні раз праводзілася больш за дзесяць гадоў таму.

Вайсковы аэрадром у Шчучыне быў пабудаваны ў 1939 годзе. Падчас вайны тут размяшчаўся 122-і знішчальны полк, і ўжо ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны горад і аэрадром бамбавалі. Пасля вайны ў Шчучыне пабудавалі ўзлётна-пасадачную паласу, і з тых часоў гул самалётаў не сціхаў ні днём, ні ноччу. У савецкія часы аэрапорт быў цэнтрам вайсковай авіяцыі. У часы перабудовы аэрадром прыйшоў у непрыгоднасць: вайсковыя часткі расфармавалі, тэрыторыю перадалі калгасам. Напачатку 2000 года са Шчучына цалкам вывелі авіяцыю. Сёння ангары аэрадрома выкарыстоўваюць лётчыкі-аматары для захоўвання сваёй тэхнікі.

Фота: meridian28.com

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках