2 траўня 2024, Чацвер, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз чуму свіней Беларусь абмяжоўвае пастаўкі мяса з Манголіі

8
Праз чуму свіней Беларусь абмяжоўвае пастаўкі мяса з Манголіі

Беларусь з 12 ліпеня ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі свініны з Манголіі.

Пра гэта паведамілі БелТА ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.

Пастанова прынятая ў сувязі з тым, што на тэрыторыі аднаго з аймакаў (Тувэ) Манголіі зарэгістраваны выпадак захворвання адчувальных відаў жывёл класічнай чумой свіней.

Так, з сённяшняга дня абмяжоўваюцца пастаўкі ў Беларусь з Манголіі жывых свіней, свініны і прадуктаў яе перапрацоўкі, скураной, кішачнай і рогакапытнай сыравіны, шчаціння, мяса ад дзікоў, паляўнічых трафеяў, атрыманых ад адчувальных відаў жывёл, кармоў і кармавых дадаткаў для жывёл расліннага і жывёльнага паходжання, у тым ліку з рыбы і птушкі, кармавых дадаткаў для катоў і сабак, а таксама гатовых кармоў для іх, якія не прайшлі тэрмічную апрацоўку, вырабленых з сыравіны, якая была пастаўлена з Манголіі. Забарона таксама распаўсюджваецца на абсталяванне для ўтрымання, забою, разборкі і транспарціроўкі свіней, якое знаходзілася ва ўжыванні.

Адначасова ў дэпартаменце звярнулі ўвагу на неабходнасць прыняцця дадатковых мер кантролю ў забеспячэнні біялагічнай абароны буйных свінагадоўчых комплексаў, а таксама свінагадоўчых ферм і гаспадарак усіх формаў уласнасці.

Класічная чума свіней - вірусная хвароба свіней, якая характарызуецца ліхаманкай, паразай крывяносных сасудаў і крывятворных органаў, крупозна-дыфтэрычным запаленнем слізістай абалонкі тоўстых кішак. Захворванне рэгіструецца ва ўсіх краінах. Класічная чума свіней наносіць велічэзную эканамічную шкоду: смяротнасць складае ад 80% да 100%.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках