2 траўня 2024, Чацвер, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь закупляе сістэму праверкі старых снарадаў для «Урагану»

3

Кантракт на пастаўку сістэмы праверкі снарадаў рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА) «Ураган» уклала Мінабароны Беларусі і расейскае НВА «Сплаў».

Са слоў генеральнага дырэктара тульскага НВА «Сплаў» Мікалая Макараўца, расейскія тэхналогіі ў галіне праверкі рэактыўных снарадаў РСЗА дазволяць беларускаму войску падоўжыць тэрмін службы 220-мм боепрыпасаў сістэмы «Ураган», якія ёсць у наяўнасці ў зброевых арсеналах, паведамляе АРМС-ТАСС.

Як адзначыў Макаравец, рэактыўныя снарады для РСЗА «Ураган» прайшлі ўжо два тэрміны захоўвання, у сувязі з чым існуе небяспека таго, што ў асобных выпадках можа адбыцца іх разбурэнне пры стральбе.

«Нашыя тэхналогіі дазволяць беларускай старане правесці агляд усяго арсенала 220-мм рэактыўных снарадаў і вылучыць з яго няспраўныя боепрыпасы для наступнага рамонту», - падкрэсліў ён.

НВА «Сплаў» падчас 7-й міжнароднай выставы ўзбраенняў і вайсковай тэхнікі «Мілекс-2014» (MILEX-2014) падпісала кантракт з міністэрствам абароны Беларусі на пастаўку сістэму праверкі 220-мм снарадаў РСЗА «Ураган». У рамках падпісанага кантракту, кошт якога не раскрываецца, расейская старана забяспечыць пастаўку ўстаноўкі ультрагукавога кантролю стану цеплаабароннага пакрыцця рэактыўных снарадаў калібру 220-мм РСЗА «Ураган». Расейскае абсталяванне забяспечыць правядзенне неразбуральнага ультрагукавога кантролю без разборкі саміх вырабаў. З дапамогай устаноўкі неразбуральнага кантролю будзе праведзены агляд усяго арсенала 220-мм снарадаў беларускіх РСЗА «Ураган», якія знаходзяцца на ўзбраенні беларускага войска ўжо 30 гадоў.

Фото: Министерство обороны Республики Беларусь
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках