2 траўня 2024, Чацвер, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фура з дынямі ехала з Казахстана ў Расею праз Беларусь

18

Недарэчнасць прыцягнула ўвагу беларускіх мытнікаў.

Грузавік DAF з паўпрычэпам быў спынены падчас спецмерапрыемства на трасе Бранск - Гомель. За стырном знаходзіўся грамадзянін Казахстана. Паводле дакументаў аўтамашына везла казахскія дыні ў Расею. Нешта не стыкавалася, піша onliner.by.

Як распавялі ў гомельскай мытні, суправаджальныя дакументы для перавозкі тавару ў Беларусі адсутнічалі. 21 тона дынь канфіскаваная. На аўтамабіль накладзены арышт. Папярэдне груз ацэнены у 734 млн рублёў, грузавік з прычэпам - у 900 млн.

Мытнікі бачаць у дзеяннях перавозчыка адміністрацыйнае правапарушэнне ў частцы транспарціроўкі тавараў без адпаведных дакументаў. Пачаты адміністрацыйны працэс.

Цяпер дыні знаходзяцца на складзе. Бліжэйшымі днямі іх лёс, а таксама лёс аўтамабіля вызначыць суд. Вялікая верагоднасць канфіскацыі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках