2 траўня 2024, Чацвер, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скотленд-ярд знайшоў у партыі бананаў какаін на $42 мільёны

3
Скотленд-ярд знайшоў у партыі бананаў какаін на $42 мільёны

Брытанская паліцыя выявіла ў партыі бананаў з Калумбіі 150 кілаграмаў какаіну.

Яго агульны кошт у наркадылераў перавысіў бы 25 млн фунтаў стэрлінгаў (42,8 млн даляраў). Какаін быў спакаваны ў пластыкавыя кантэйнеры, замаскіраваныя пад бананы. Наркотыкі былі схаваныя ў скрынках разам з сапраўднай садавінай на складзе ў графстве Кент на паўднёвым усходзе Англіі, паведамляе BBC.

Груз бананаў з какаінам прыбыў у чацвер, 10 ліпеня ў порт Дуўра, адкуль яго ў той жа дзень перавезлі на склад, за якім ужо сачылі супрацоўнікі Скотленд-ярда. Паліцыянты праніклі на тэрыторыю склада вечарам у чацвер.

У рамках аперацыі ў перахопе партыі наркотыкаў паліцыя затрымала чатырох чалавек.

Адзін з іх, 48-гадовы мужчына, быў затрыманы ў Кенце неўзабаве пасля таго, як паліцыянты патрапілі на тэрыторыю склада і выявілі какаін, яшчэ трох чалавек, калумбійцаў 36, 39 і 46 гадоў, затрымалі непадалёк ад інтэрнэт-кавярні на поўдні Лондана.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца грузавіка, на якім бананы з какаінам перавезлі з Дуўра на склад, не датычны да кантрабанды наркотыкаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках