2 траўня 2024, Чацвер, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец прызнаўся ў кантрабандзе зброі ў ЗША

2
Расеец прызнаўся ў кантрабандзе зброі ў ЗША

Дзмітрый Усцінаў, які экстрадаваны ў ЗША з Літвы, прызнаў сябе вінаватым у парушэнні амерыканскіх законаў, што рэгулююць экспарт зброі.

Узамен федэральная пракуратура штата Дэлавер пагадзілася зняць з яго ўсе іншыя абвінавачванні і адзначыць факт ягонага прызнання ў сваіх рэкамендацыях суддзі з нагоды прысуду, вынясенне якога прызначана на 2 кастрычніка, паведамляе BBC.

У прыватнасці, пракуратура абавязалася папрасіць у суддзі ўлічыць той факт, што Дзмітрый Усцінаў досыць рана апавясціў яе аб сваім намеры прызнаць віну і такім чынам вызваліў яе ад неабходнасці рыхтавацца да працэсу, а таксама дазволіў суду больш эфектыўна распараджацца сваімі рэсурсамі.

Тэарэтычна расейцу пагражае да 20 гадоў турмы і штраф у 250 тысяч даляраў, але на самой справе ён атрымаў бы намнога менш, нават калі б стаяў да канца і прайграў працэс.

Прызнаўшы віну, ён будзе пакараны параўнальна лёгка, гэта значыць лічанымі гадамі, калі не месяцамі турмы.

Абяцаў працаваць

Усцінаў таксама пагадзіўся на канфіскацыю ў яго маёмасці, набытай на прыбытак ад кантрабанды ў Расею прыбораў вайсковага прызначэння.

У тэксце ўгоды, якую ён уклаў з пракуратурай, называецца сума 28 тысяч даляраў, але паказваецца, што ёю справа можа не абмежавацца.

Калі суд прысудзіць Усцінава да штрафу, то ён абавязваецца ўладкавацца ў турме на працу і адлічваць частку заробку ў кошт яго пагашэння. Гаворка звычайна ідзе недзе аб 25 далярах у квартал.

Справа супраць Усцінава была распачатая 25 сакавіка мінулага года, і ўжо 15 красавіка ён быў арыштаваны ў віленскім аэрапорце.

Генеральная пракуратура Літвы палічыла абгрунтаваным атрыманае ў чэрвені амерыканскае хадайніцтва аб экстрадыцыі 47-гадовага расейца і параіла суду яго задаволіць.

Так суд і паступіў, адкінуўшы версію абароны, згодна з якой ЗША пераследуюць Усцінава за тое, што ён расеец. У жніўні Усцінаў быў адпраўлены ў ЗША.

Нагадаем, у мінулым годзе стала вядома аб тым, што ўраджэнец Менска Дзмітрый Царык быў асуджаны і адбыў тэрмін у ЗША паводле абвінавачвання ў кантрабандзе зброі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках