2 траўня 2024, Чацвер, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БелТА знайшло альтэрнатыву шопінгу ў Літве

54
БелТА знайшло альтэрнатыву шопінгу ў Літве

Беларусам больш не давядзецца ездзіць на шопінг-туры ў Літву і Польшчу, сцвярджае афіцыйнае агенцтва.

У нататку пад такім загалоўкам, апублікаваным на сайце БелТА, гаворыцца, што ў наступным годзе ў Менску на праспекце Пераможцаў, 9 плануецца адкрыць комплекс, у які ўвойдуць гандлёва-забаўляльны цэнтр «Galleria Менск», гатэль пад брэндам вядомага міжнароднага гасцінічнага аператара «Хілтан» і паркінг агульнай плошчай каля 100 тыс кв м.

«Чакаецца, што аб'ект, які будуецца, стане яшчэ адной кропкай прыцягнення, прычым не толькі для аматараў шопінгу, але і для дзелавых людзей. Што ўяўляе сабой комплекс, якія выгоды атрымаюць менчукі і госці сталіцы пасля яго адкрыцця і дзякуючы каму будзе рэалізаваны такі амбіцыйны праект», - гаворыцца ў паведамленні.

У гандлёва-забаўляльным цэнтры будзе блізу 160 крам, кавярняў, рэстаранаў. СТАА «Галерэя Канцэпт», якое выступае заказчыкам праектавання і будаўніцтва аб'екта, плануе прыцягнуць у цэнтр міжнародных аператараў гандлёвых сетак. «Калі ўсё атрымаецца, то, я спадзяюся, што беларусам больш не давядзецца ездзіць у Польшчу, Літву за пакупкамі. Ім будзе прадстаўлены ўвесь спектр магчымасцяў пакупак усіх тых брэндаў, за якімі яны адпраўляюцца за мяжу. Перамовы з такімі кампаніямі ўжо вядуцца», - распавёў дырэктар СТАА «Галерэя Канцэпт» Уладзімір Хейфец.

Акрамя таго, у складзе комплексу будзе чатырохзоркавы гатэль «Хілтан Дабл Тры» на 194 нумары з канферэнц-залай, баль-румам для ўрачыстых мерапрыемстваў і скай-барам на апошнім паверсе - з панарамным выглядам на гістарычны цэнтр горада. Уладзімір Хейфец чакае, што з'яўленне ў Менску яшчэ аднаго гатэлю, дзе можна праводзіць бізнэс-мерапрыемствы высокага ўзроўню, паспрыяе росту дзелавой актыўнасці ў краіне. Да ўсяго за аб'ектам размесціцца паркінг на тысячу машына-месцаў. Аб'ект займае 100 тысяч кв м.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках