2 траўня 2024, Чацвер, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутат - выпускнікам ЕГУ: Сярод вас я бачу лідараў будучага

5
Еўрадэпутат - выпускнікам ЕГУ: Сярод вас я бачу лідараў будучага

У пятніцу ўвечары ў Вільні ўручылі дыпломы выпускнікам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

У гэтым годзе ўніверсітэт скончылі 192 выпускнікі. У віленскай мастацкай галерэі падчас цырымоніі дыпломы былі ўручаны 177 бакалаўрам і 15 магістрам. З прывітальным словам перад выпускнікамі выступіў чалец Еўрапейскага парламента Пятрас Аўштравічус, піша ru.DELFI.lt.

«Сярод вас я бачу лідараў будучыні. Бачу Гавелаў, Ландсбергісаў, Валенсаў... Я веру, што вы паведзяце беларускае грамадства і сваю краіну ў новую будучыню», - заявіў еўрадэпутат.

У ЕГУ, які быў вымушаны пакінуць Беларусь і пасяліўся ў Вільні, навучаецца блізу 1500 студэнтаў, больш за 90% з іх - беларусы.

Роўна 10 гадоў таму ўніверсітэт быў закрыты беларускімі ўладамі і пры дапамозе міжнародных донараў адкрыў свае дзверы ў сталіцы Літвы.

Фота: ЕГУ

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках