Рэнан Брэсан працягне кар'еру ў Азербайджане
3- 12.07.2014, 17:56
- 5,185
25-гадовы бразілец з беларускім пашпартам у гэтым сезоне ўжо не згуляе за "Астану".
Рэнан Брэсан перайшоў у "Астану" зімой з "Актобе", у складзе якога ён прабыў крыху больш за тыдзень. У мінулым сезоне ён быў у "Аланіі", а да гэтага выступаў за беларускія БАТЭ і "Гомель", піша "Прессбол".
У "Астане" Брэсан так і не здолеў атрымаць давер трэнера, і правёў толькі 5 матчаў у прэм'ер-лізе, пры гэтым забіўшы адзін мяч. Кіраўніцтва сталічнага клуба наважыла адзаявіць свайго зорнага паўабаронцу. Паводле інфармацыі sports.kz, Брэсан можа працягнуць кар'еру ў чэмпіянаце Азербайджана.