2 траўня 2024, Чацвер, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джозэф Байдэн: ЗША актывізуюць намаганні ў падтрымку Украіны

2
Джозэф Байдэн: ЗША актывізуюць намаганні ў падтрымку Украіны

Пётр Парашэнка правёў кансультацыі з віцэ-прэзідэнтам ЗША.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Віцэ-прэзідэнт ЗША выказаў спачуванні народу Украіны ў сувязі з шматлікімі стратамі сярод украінскіх вайскоўцаў у выніку абстрэлаў з сістэм залпавага агню "Град" расейскага паходжання.

Джозэф Байдэн запэўніў Пятра Парашэнку, што Злучаныя Штаты гатовыя актывізаваць міжнародныя намаганні для пошуку шляхоў мірнага ўрэгулявання. У прыватнасці, падчас гутаркі размова ішла аб шчыльнай каардынацыі дзеянняў паміж Украінай і ЗША, а таксама еўрапейскімі партнёрамі. Прэзідэнт Украіны адзначыў, што трансатлантычная салідарнасць у далейшых намаганнях з'яўляецца ключавой.

Пётр Парашэнка выказаў падзяку Злучаным Штатам за падтрымку, а таксама за гатоўнасць да далейшых намаганняў, у прыватнасці, на міжнароднай арэне, з мэтай забеспячэння тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці межаў Украіны для ўсталявання міру і стабільнасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках