Віцебкі спаборнічалі ў бегу на абцасах
12- 12.07.2014, 21:08
- 16,013
У Віцебску сёння прайшлі забегі дзяўчат на абцасах, вышыня якіх паводле ўмоў спаборніцтва павінна была складаць не менш за 7 см.
Удзельніцы беглі свае 60 метраў, спатыкаліся і падалі, піша onliner.by.
Пераможцам дасталіся ўпрыгожванні з золата і брыльянтаў ад Ziko, а таксама сертыфікаты ад «Марка». Астатнія ўдзельніцы весялілі сябе і сотні гледачоў, якім новае шоў было цікавае не менш, чым канцэрты славутых і заслужаных зорак на сцэне «Славянскага базару».