2 траўня 2024, Чацвер, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы стварылі «разумны» дзвярны званок

7
Навукоўцы стварылі «разумны» дзвярны званок

Гэтая прылада дазволіць гаспадару ўбачыць госця і адказаць, нават калі ён будзе знаходзіцца на іншым канцы свету.

У гэтым смелым сцвярджэнні маецца частка праўды, бо са з'яўленнем разумнага званка не трэба, пачуўшы звон дзвярнога званка, кідаць усе справы ды мчацца да дзвярэй. Дастаткова ўзяць смартфон або планшэт і ўбачыць, хто стаіць на ганку. Пры патрэбе можна і пагутарыць з госцем, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Разумны дзвярны відэазванок з функцыяй Wi-Fi распрацавала лонданская кампанія i-Bell. Пры дапамозе электронных прылад і дадатку ён дазволіць убачыць госця і пагаварыць з ім, нават знаходзячыся за тысячы кіламетраў ад дома. Каштуе карыснае ў побыце электроннае прыстасаванне 179,5 фунтаў стэрлінгаў (310 даляраў).

Разумны званок вонкава нічым не адрозніваецца ад звычайнага дзвярнога званка. Ён мацуецца на ўзроўні твару чалавека. Яго памеры 110х60х22 мм. Важыць i-Bell 320 грамаў і працуе на літыевых батарэйках. Ён абсталяваны відэакамерай, мікрафонам з калонкай і злучаны з інтэрнэтам. Пасля націску кнопкі ўмыкаецца камера і адбываецца злучэнне з усякай электроннай прыладай, пачынаючы ад смартфона і сканчаючы звычайным ПК, якія працуюць на ўсякай аперацыйнай сістэме і якія знаходзяцца ў кожным пункце зямной кулі. Пры гэтым, падкрэслівае Daily Mail, наведнік гаспадара не бачыць.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках