20 траўня 2024, панядзелак, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія ВПС знішчылі бронетэхніку і «Грады» тэрарыстаў

28
Украінскія ВПС знішчылі бронетэхніку і «Грады» тэрарыстаў

Самалёты Узброеных сіл Украіны нанеслі кропкавыя авіяўдары па пэўных аб'ектах праціўніка.

Знішчаны дзясяткі баевікоў, а таксама бронетэхніка і ўстаноўкі «Град», з якіх тэрарысты абстрэльвалі населеныя пункты ў Данбасе. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны Украіны.

Першы авіяўдар авіяцыі быў нанесены па апорных пунктах тэрарыстаў у раёне населенага пункта Лісічанск. У выніку знішчаная групоўка баевікоў, а таксама ўзбраенне і тэхніка.

Другі прыцэльны авіяўдар вайскоўцы нанеслі па базе баевікоў у раёне населенага пункта Гольмаўскі, Горлаўскага раёна. Там памяшканне спецыялізаванай школы тэрарысты абсталявалі пад свае казармы. Авіяцыяй было знішчана да 30 тэрарыстаў, 2 устаноўкі РСЗА БМ-21 «Град», 2 ЗП-23-2 і да 6 адзінак браняванай баявой тэхнікі.

Трэці авіяўдар нанесены ў раёне размяшчэння баевікоў паблізу населенага пункта Ровенькі. Лётчыкі знішчылі да 10 баевікоў, рэактыўную сістэму залпавага агню БМ-21 «Град» і вывелі са строю некалькі адзінак браняванай тэхнікі.

Чацвёрты авіяўдар быў ажыццёўлены па базе баевікоў у раёне населенага пункта Торэз. Звесткі па знішчанай тэхніцы і жывой сіле баевікоў удакладняюцца.

Пяты авіяўдар самалёты нанеслі ў раёне кургана Саўра-Магіла, што недалёка ад Данецка. Авіяцыяй знішчаны апорны пункт, дзе былі сканцэнтраваныя тэрарысты, баявая браняваная тэхніка і склады з боепрыпасамі і зброяй. Інфармацыя пра страты баевікоў ўдакладняецца.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках