20 траўня 2024, панядзелак, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлебачанне КНДР абвясціла аб выхадзе зборнай краіны ў фінал ЧС у футболе

48

Жыхары Паўночнай Карэі думаюць, што іх зборная згуляе ў фінале чэмпіянату свету.

Сродкі масавай інфармацыі ў краіне запэўніваюць мясцовых жыхароў у тым, што нацыянальная зборная гэтай краіны выйшла ў фінал чэмпіянату свету ў Бразіліі. Так, напярэдадні фінальнага паядынку адзін з мясцовых тэлеканалаў выйшаў з сюжэтам, у якім распавядаецца пра тое, як зборная КНДР паспяхова выступае на бразільскім Мундыялі, піша championat.com.

Спачатку яна нібыта адолела ў групавым этапе Японію (7:0), ЗША (4:0) і Кітай (2:0), і выйшла ў фінал турніру, дзе ў нядзелю, 13 ліпеня, сустрэнецца з Партугаліяй.

На самой справе ў фінале чэмпіянату свету згуляюць Аргенціна і Нямеччына. Зборная Паўночнай Карэі не здолела пераадолець кваліфікацыю.

Пазней шэраг СМІ паведаміў, што на самой справе, гэтую інфармацыю распаўсюдзілі паўднёвакарэйскія тэлеканалы ў якасці жартаўлівай ілюстрацыі ілжывасці прапаганды КНДР.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках