20 траўня 2024, панядзелак, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамлёўскія СМІ: У Славянску ўкрыжавалі трохгадовага хлопчыка (Відэа)

55

Расейскія тэлеканалы спаборнічаюць паміж сабой у прыдумлянні небыліц пра сітуацыю ва Украіне.

Мэта новых фальшывак - распальванне нянавісці да суседняй дзяржавы. Прычым, распаўсюджваюць іх цэнтральныя, дзяржаўныя каналы расейскага ТВ, піша ««Наша Нiва».

«Першы канал» транслюе выдуманую гісторыю пра ўкрыжаванне хлопчыка на цэнтральнай плошчы Славянска. Толькі садысцкі розум мог такое прыдумаць.

«На плошчы сабралі жанчын, бо мужыкоў больш няма. Жанчыны, дзяўчынкі, старыя. Гэта называецца паказальнае пакаранне. Узялі дзіця трох гадоў - хлопчыка маленькага ў трусіках, у футболцы, як Ісуса да дошкі аб'яў прыбілі. Адзін прыбіваў, двое трымалі. І гэта ўсё на мамчыных вачах. Маму трымалі. І мама глядзела, як дзіця пакутуе. Крыкі. Віскі. І яшчэ ўзялі надрэзы зрабілі, каб дзіця мучылася. Там немагчыма было. Людзі свядомасць гублялі. А потым, пасля таго як паўтары гадзіны дзіця мучылася і памерла, узялі маці, прывязалі да танка без прытомнасці і па плошчы тры кругі правялі. А круг плошчы - кіламетр», - гаворыцца ў сюжэце.

Тэлеканал «Расея» прыдумаў гісторыю пра нібыта пастаўку органаў у Нямеччыну ў абмен на матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне. Такім чынам маскоўская прапаганда забівае двух зайцаў: страляе і ва Украіну, і ў Захад.

Сюжэт пра гэтую «перапіску» паказаў і канал «Расея 1» у сваёй выніковай праграме «Весткі тыдня з Дзмітрыем Кісялёвым».

Сямён Сяменчанка адразу ж зняпраўдзіў удзел у такога роду махінацыях на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Сайт stopfake.org пагаварыў з жыхаркай Нямеччыны Вольгай Вібер, згаданай у гэтай гісторыі.

«Уся інфармацыя пра мяне - з інтэрнэту. Рэзюмэ, фатаграфіі і да т.п. яшчэ да запуску фэйка былі скапіяваныя, а цяпер размножваюцца і перакручваецца ў тысячах блогаў і пастоў. Як толькі быў апублікаваны артыкул на нейкім партале «Голас Севастопаля», на мяне адначасова абрынулася сотня паведамленняў з пагрозамі і дзікімі абразамі. Такое адчуванне, што цэламу войску прапагандыстаў далі каманду, згодна з якой яны адначасова стрэлілі, - распавяла Вольга Вібер. - Я не лекарка, я не ведаю Уласенку і Сяменчанку. І наогул, сам тэкст - «заказ на 15 сэрцаў, 63 ныркі» і да т.п. - поўнае трызненне. Гэта ж не мясная крама».

Нямецкі журналіст Хорст Клойзер зрабіў радыёперадачу, у якой не толькі пагаварыў з Вольгай Вібер, але і звярнуўся ў федэральнае Міністэрства аховы здароўя Нямеччыны, а таксама ў Нямецкі фонд трансплантацыі органаў. Там яму пацвердзілі, што няма ні найменшых прыкмет, якія б паказвалі на тое, што такі нелегальны гандаль мог мець месца.

Кожны разумны чалавек адчувае агіду, сутыкаючыся з такой хлуснёй.

Але страшна, што мільёны расейцаў гэтым сучасным Гебельсам вераць.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках