20 траўня 2024, панядзелак, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ван Персі падарыў бронзавы медаль ЧС заўзятару (Відэа)

3

Нападнік зборнай Галандыі пасля перамогі над Бразіліяй на чэмпіянаце свету ў Бразіліі падарыў бронзавы медаль аднаму з заўзятараў каманды.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання Робін ван Персі падбег да трыбуны і ўручыў медаль, а таксама сваю капітанскую павязку вядомаму галандскаму фанату з мянушкай «Аранжавы генерал», які наведвае ўсе матчы зборнай у вайсковай уніформе, пачынаючы з Мундыялю 1994 года, піша Lenta.ru.

У гульні з Бразіліяй, якая скончылася з лікам 0:3 на карысць Нідэрландаў, Робін ван Персі адзначыўся забітым мячом, рэалізаваўшы пенальці. Усяго на рахунку форварда чатыры галы на Мундыялі, што дазволіла яму стаць лепшым бамбавіком каманды на турніры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках