20 траўня 2024, панядзелак, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аргенціна і Нямеччына сустрэнуцца ў фінале ЧС

31
Аргенціна і Нямеччына сустрэнуцца ў фінале ЧС

Сёння стане вядомы новы чэмпіён свету ў футболе.

Фінальны матч турніру, у якім сустрэнуцца зборныя Аргенціны і Нямеччыны, пройдзе на стадыёне «Маракана» ў Рыа-дэ-Жанэйра. Ён пачнецца а 22:00 паводле менскага часу. Гульню пакажуць у прамой трансляцыі праз тэлеканала «Беларусь 2».

Зборныя Нямеччыны і Аргенціны ў трэці раз сыдуцца ў фінале чэмпіянатаў свету. На рахунку абедзвюх каманд па адной перамозе: «альбіселестэ» на чале з Дыега Марадонам адолелі немцаў у 1986 годзе, а праз чатыры гады мацнейшымі ў вызначальным матчы апынуліся бундэстым.

Саперніцтва Аргенціны і Нямеччыны - гэта не толькі супрацьстаянне двух каманд, гэта яшчэ і супрацьстаянне частак свету. Еўрапейскія каманды яшчэ ні разу не станавіліся чэмпіёнамі свету ў Паўднёвай Амерыцы. Калі перамогу ў фінале здабудуць аргенцінцы, то зраўняюць лік у супрацьстаянні Паўднёвай Амерыкі і Еўропы ў агульным ліку перамог на галоўным футбольным турніры чатырохгоддзя. На гэты момант лік 10-9 на карысць Еўропы. Перамога лацінаамерыканскай каманды прынясе ім трэці ў гісторыі тытул і дазволіць зраўняцца па колькасці перамог з бундэстым.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках