20 траўня 2024, панядзелак, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія байдарачнікі здабылі «золата» на чэмпіянаце Еўропы

1
Беларускія байдарачнікі здабылі «золата» на чэмпіянаце Еўропы

На чэмпіянаце Еўропы ў веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у Брандэнбургу, беларускія экіпажы здабылі тры залатыя медалі.

На дыстанцыі 1000 м у мужчын у класе байдарак-адзіночак (К1) лепшым стаў беларус Алег Юрэня з вынікам 3 хв 27,455 сек. Датчанін Рэнэ Хольтэн Поўльсэн, які фінішаваў другім, саступіў чэмпіёну 1,256 сек, а бронзавы прызёр немец Макс Хоф саступіў 2,933 сек, піша БелТА.

Першае месца ў спаборніцтвах мужчынскіх каноэ-чацвёрак (С4) на дыстанцыі 1000 м таксама дасталася беларускаму экіпажу ў складзе Дзмітрыя Рабчанкі, Дзмітрыя Вайцішкіна, Дзяніса Гаражы і Аляксандра Валчэцкага. Яны першынствавалі з часам 3 хв 17,912 сек. Другое месца заняў вугорскі квартэт канаістаў (адставанне - 1,404 сек). Трэцімі фінішавалі ўкраінцы (+2,095 сек).

У жаночым фінале байдарак-двоек (К2) на 1000 м не было роўных беларускаму дуэту Соф'я Юрчанка/Аляксандра Грышына - (пераможны час - 3 хв 35,255 сек), які ў барацьбе за ўзнагароды апярэдзіў вугорскіх (+2,138 сек) і нямецкіх (+2,249 сек) байдарачніц.

Крыху не хапіла да атрымання бронзавай узнагароды ў каноэ-адзіночцы на 1000 м у мужчын маладому беларускаму весляру Максіму Пятрову, які апынуўся за крок ад п'едэстала на 4-м месцы. Ён паказаў вынік 3 хв 58, 401 сек і саступіў пераможцу немцу Себасцьяну Брэндэлю 3,579 сек. Бронзавы прызёр расеец Віктар Мелантэ здабыў медаль з часам 3 хв 57,676 сек.

Больш паспяхова за беларусаў у першы дзень фіналаў выступілі толькі вугорскія байдарачнікі і канаісты, у актыве якіх тры залатыя медалі і тры срэбныя.

Сёння на чэмпіянаце Еўропы ў Брандэрбургу працягнуцца паўфінальныя і фінальныя спаборніцтвы на 200 м і фінальныя заезды на 500 м і 1000 м у розных класах лодак. На гэтым спаборніцтвы завершацца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках