20 траўня 2024, панядзелак, 10:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна зняпраўдзіла абстрэл тэрыторыі Расеі

10
Украіна зняпраўдзіла абстрэл тэрыторыі Расеі

Задзейнічаныя ў антытэрарыстычнай аперацыі войскі не вялі страляніну па расейскай тэрыторыі.

Пра гэта заявіў прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны Андрэй Лысенка, паведамляе РІА «Новости».

«Адназначна, украінскія войскі стральбу па тэрыторыі Расейскай Федэрацыі не вядуць. Мы не стралялі», - паведаміў ён.

МЗС Расеі раней выступіла з заявай аб тым, што ў нядзелю выпушчаныя з тэрыторыі Украіны фугасы ўпалі ў двары жылога дома ў горадзе Данецку Растоўскай вобласці. Паводле папярэдніх звестак, загінуў адзін мясцовы жыхар, яшчэ два чалавекі атрымалі раненні. Следчыя СК РФ працуюць на месцы здарэння, распачатая крымінальная справа. Намеснік кіраўніка МЗС РФ Рыгор Карасін заявіў, што тое, што адбылося, сведчыць аб небяспечнай эскалацыі напружанасці на мяжы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках