20 траўня 2024, панядзелак, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцам забаранілі пратэставаць супраць росту коштаў

15
Берасцейцам забаранілі пратэставаць супраць росту коштаў

Улады забаранілі пікет у месцы, якое самі вызначылі для правядзення масавых акцый.

У лісце за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Генадзя Барысюка падставай для адмовы названы той факт, што ў гэты час у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў у Берасці будуць праходзіць іншыя мерапрыемствы, якія былі запланаваныя раней, піша сайт ПЦ «Вясна».

Заяўка на правядзенне пікету супраць росту коштаў на тавары і паслугі была пададзеная кіраўніцай мясцовай арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Людмілай Дзенісенкай. Акцыю планавалася правесці 17 ліпеня на працягу гадзіны (з 13.00 да 14.00) на пляцоўцы каля сцэны ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Людміла Дзенісенка здзіўленая такім падыходам гарадскіх уладаў. «Калі ў парку рэгулярна праводзяцца свае мерапрыемствы, якія нібыта перашкаджаюць правядзенню нашага, то навошта наогул было гарвыканкаму прымаць пастанову, паводле якой менавіта гэтую пляцоўку вызначылі месцам, дзе павінны адбывацца масавыя акцыі?» - Задаецца пытаннем кіраўніца бкрасцейскай арганізацыі партыі. Яна не выключае магчымасці абскардзіць забарону пікету ў судовых інстанцыях.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках