19 траўня 2024, Нядзеля, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пролівень разбурыў дарогу і затапіў два цэхі ААТ «Гародня Азот»

3

Праз моцныя ападкі правалілася дарожнае пакрыццё на вуліцы 17 Верасня ў цэнтры Гародні.

Надзвычайнае здарэнне адбылося на ўчастку паблізу ракі Гараднічанка, агаліўшы камунікацыі. Цяпер рух па вуліцы перакрыты, праводзяцца аднаўленчыя работы. Паводле розных звестак, часткова парушана пакрыццё іншых вуліц, пацярпеў тратуар па вуліцы Астроўскага, паведамляе БелТА.

У выніку падтаплення помпавага памяшкання прыпыненая праца двух цэхаў ААТ «Гародня Азот» (аміяк-4 і карбамід-4). Праводзяцца работы ў адпампоўцы вады. Таксама падтопленыя тэрыторыі 38 прыватных дамоў (да 0,3 м), падвалы сямі грамадскіх будынкаў у Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах. Праз рэзкія парывы ветру пры праходжанні навальнічнага фронту на вуліцах горада апынуліся разбітыя люкі і паваленыя на праезную частку дрэвы. Па праспекце Я. Купалы дрэвы пашкодзілі 3 легкавыя аўтамабілі.

Для ліквідацыі наступстваў падтапленняў прыцягваліся 10 адзінак тэхнікі МНС і 9 адзінак тэхнікі іншых ведамстваў, каля 50 ратавальнікаў і працаўнікоў іншых арганізацый.

Пацярпелых няма, праца аб'ектаў жыццезабеспячэння не парушаная.

Усяго ў Гародні ноччу з 22.30 да 2.00 выпала каля паловы сярэднямесячнай нормы ападкаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках