20 траўня 2024, панядзелак, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты абстрэльваюць з «Градаў» жылыя кварталы Луганску (Відэа)

7

Баевікі пачалі абстрэл жылых кварталаў Луганску з ўстаноўкі «Град».

Як паведамляе карэспандэнт УНІАН, стрэлы прагучалі ў квартале Паўднёвы Арцёмаўскага раёна прыкладна а 13:00 паводле мясцовага часу. З раніцы раздаюцца выбухі і стрэлы з цяжкай артылерыі. Некалькі разоў спрацоўвала папераджальная сірэна, праляталі вайсковыя самалёты.

Грамадскі транспарт працягвае працу, працуюць каля 40% крам і рынкаў, але людзей на вуліцах практычна няма. За суткі ў выніку баявых дзеянняў у Луганску загінулі 6 мірных жыхароў, яшчэ 7 шпіталізаваныя.

У Данецку баевікі ўсталявалі на аўтамабільны цягач MAN мінамёт і, перасоўваючыся жылымі кварталамі Кіраўскага раёна горада Данецка, абстрэльваюць памяшканні мірных жыхароў, паведамляе NEWSru.ua. Інфармацыю пазней пацвердзіла Рада нацыянальнай бяспекі і абароны (РНБА) Украіны.

У Данецкай аблдзяржадміністрацыі паведамілі, што паводле стану на 22.30 суботы, 12 ліпеня, у выніку баявых дзеянняў у Пятроўскім раёне Данецка на працягу сутак загінулі 6 чалавек, а раненні рознай ступені атрымалі 8 чалавек, у тым ліку 1 падлетак.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках