20 траўня 2024, панядзелак, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аэрапортах Венесуэлы бяруць грошы за паветра

21
У аэрапортах Венесуэлы бяруць грошы за паветра

Сталічны аэрапорт Венесуэлы Каракас увёў збор за паветра ў памеры 127 венесуэльскіх балівараў ($20) з усіх вылятаючых пасажыраў.

Пра гэта паведамляе партал avianews.com.

«Адміністрацыя галоўных паветраных варот Венесуэлы новаўвядзенне патлумачыла тым, што ў траўні ў аэрапорце была ўсталяваная сістэма біябяспекі і азанавання паветра, дзеля ўзмацнення аховы здароўя шляхам ліквідацыі забруджвальных рэчываў з навакольнага асяроддзя», - сказана ў паведамленні.

Спаганяць новы збор пачалі з 1 ліпеня падчас рэгістрацыі. У паведамленні адзначаецца, што такая ўстаноўка азанавання ўсталяваная ўпершыню ў аэрапорце Паўднёвай Амерыкі і Карыбскага басейна.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках