20 траўня 2024, панядзелак, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліянэль Месі: Мы хочам перамагчы і гатовыя да бою

5
Ліянэль Месі: Мы хочам перамагчы і гатовыя да бою

Капітан зборнай Аргенціны напярэдадні фінальнага матчу ЧС з Нямеччынай назваў будучую гульню самай важнай у жыцці.

Ён таксама адзначыў, што выйсці ў фінал яго камандзе дапамагла падтрымка заўзятараў. Пра гэта Ліянэль Месі напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Гэта самы важны матч у нашым жыцці, - падкрэсліў футбаліст. - Мы будзем гуляць за нашу краіну. Усе мары і надзеі можна ажыццявіць толькі за кошт цяжкай працы і самаахвяравання. Мы ведалі, што выйсці ў фінал рэальна. Нам дапамаглі аргенцінцы, якія падтрымліваюць нас у Бразіліі. Але мара яшчэ застаецца. Мы хочам перамагчы і гатовыя да бою».

Матч Нямеччына - Аргенціна адбудзецца сёння а 22.00 паводле мінскага часу. Ён будзе паказаны ў прамой трансляцыі на тэлеканале «Беларусь 1».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках