20 траўня 2024, панядзелак, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежнік з РФ паказаў, як танкі перасякаюць мяжу з Украінай

24

Расейскі памежнік падзяліўся фатаграфіямі танка і бронетранспарцёра, якія перасякаюць мяжу ў пункце «Ізварына».

Пра гэта ў сваім блогу на сайце «Украінскай праўды» піша выканаўчы дырэктар арганізацыі «Глабальнае адукацыйнае лідарства» (GELead.org) Алена Трыгуб.

Фотаздымкі былі зробленыя 25 чэрвеня і 12 ліпеня і выкладзеныя памежнікам Арцёмам Каратам у Instagram.

«Вельмі хутка пасля каментароў сяброў тыпу: «Путлер цябе ўзнагародзіць, расстрэл», «Чувак, цябе яшчэ не знайшлі за такое? Хавайся, пакуль не позна», Арцём заблакаваў свой профіль у Instagram ад наведвальнікаў. Таму цяпер засталіся толькі скрыншоты. Не падумайце, што Арцём - расейскі дысідэнт. Мяркуючы па яго фатаграфіях і каментарах, ён зусім не супраць пуцінскага рэжыму. Дзякуй, Арцём, за фотасведчанні. Не тое, што б мы не ведалі, што гэтыя рэчы адбываюцца, але заўсёды лепш убачыць, якім чынам расейская тэхніка перасякае мяжу, чым пачуць», - піша блогер.

Нагадаем, на працягу апошніх двух месяцаў расейская тэхніка неаднаразова перасякала мяжу з Украінай.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках