20 траўня 2024, панядзелак, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вандалы падчас «Славянскага базару» пашкодзілі воінскі мемарыял

13

Невядомыя пашкодзілі воінскі мемарыял на Успенскай горцы ў Віцебску.

З агароджы вайсковых могілак на Успенскай горцы ў Віцебску сарваная частка гранітных пліт абліцоўвання. Яны раскіданыя па прылеглай тэрыторыі, некаторыя разбітыя.

Замест мацавання пліт да тумбы прысутнічаюць прыкметныя шчыліны, што магло палегчыць працу невядомым вандалам. Характэрна, што гэты воінскі мемарыял знаходзіцца прама пад вокнамі абласнога ўпраўлення КДБ, а падчас «Славянскага базару ў Віцебску» органы правапарадку працуюць ва ўзмоцненым рэжыме, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Сучасны выгляд могілкі набылі ў 1956 годзе, а ў 2005 годзе да 60-годдзя перамогі была праведзеная іх частковая рэканструкцыя і добраўпарадкаванне. Тут у 12 індывідуальных і адной брацкай магіле пахаваныя 16 удзельнікаў Другой сусветнай вайны. Сярод іх тры героі Савецкага Саюза, у тым ліку - Мінай Шмыроў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках