20 траўня 2024, панядзелак, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка адправіў на пахаванне Шэварнадзэ кіраўніка Мінсельгасхарча

11
Лукашэнка адправіў на пахаванне Шэварнадзэ кіраўніка Мінсельгасхарча

На цырымоніі пахавання экс-прэзідэнта Грузіі, якая прайшла сёння, прысутнічалі прадстаўнікі амаль 30 краін.

Сярод замежных прадстаўнікоў высокага рангу - кіраўнік парламента Азербайджана Актай Асадаў, старшыня парламента Арменіі Галуст Саакян, дзяржсакратар Міністэрства замежных спраў Латвіі Андрэйс Пілдэговічс, федэральны міністр юстыцыі Аўстрыі Вольфганг Брандштэтэр, міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Леанід Заяц, міністр працы і сацыяльных пытанняў Турцыі Фарук Чэлік і намеснік кіраўніка МЗС Японіі Такаа Макіна. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МЗС Грузіі.

Таксама на цырымонію пахавання ў Тбілісі прыбылі былы дзяржсакратар ЗША Джэймс Бэйкер, экс-кіраўнік МЗС Нямеччыны Ганс-Дзітрых Геншэр з жонкай, былыя прэзідэнты Эстоніі Арнольд Руйтэль і Кыргызстана Роза Атунбаева, дыпламаты з шэрагу краін, піша «Інтэрфакс».

Нагадаем, экс-прэзідэнт Грузіі Эдуард Шэварнадзэ памёр 7 ліпеня на 87-м годзе жыцця. Апошнім часам былы прэзідэнт цяжка хварэў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках