20 траўня 2024, панядзелак, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабай збег ад Гіркіна

47
Бабай збег ад Гіркіна

Верхавод тэрарыстаў Ігар Гіркін распавёў пра дэзэртырства вялікай групы «казакоў», у тым ліку і Аляксандра Мажаева, вядомага як Бабай.

Пра гэта піша Lenta.ru са спасылкай на крыніцы ў асяроддзі баявікоў.

«Казакі» пакінулі шэрагі рушэння пасля адступлення з Краматорска (гэта адбылося 5 чэрвеня). «Спачатку яны адмовіліся выканаць загад і адправіцца на Данецк, а потым раптам усе разам сарваліся і «знайшліся: ужо на самай мяжы», - распавёў расейскі дыверсант.

Аляксандр Мажаеў прыехаў у Данбас з Крыма, дзе, паводле ягоных, слоў, ён «удзельнічаў у некаторых падзеях». Са слоў баевіка, ён наважыў прыехаць ва Украіну, бо ў Расеі яго шукаюць за забойства. Паводле звестак з адкрытых крыніц, у сярэдзіне 1990-х гадоў Мажаеў праходзіў тэрміновую службу ў расейскім войску.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках