Беларусы перамаглі на музычным фэсце ў Польшчы
1- 14.07.2014, 12:11
- 5,303

Беларускамоўны рок-гурт з Берасця Landau заняў першае месца на польскім фестывалі.
У нядзелю закончыўся VIII Фестываль імя Міры Кубасіньской «Вялікі агонь» (Wielki Ogień) у горадзе Астравец Свентакшыскі. Галоўную ўзнагароду атрымаў малады берасцейскі калектыў Landau, які ўзнік пяць гадоў таму, піша сайт wiadomości24.pl (пераклад - charter97.org).
У двухдзённай імпрэзе бралі ўдзел 12 гуртоў з Польшчы, Беларусі і Украіны. У выніку журы пастанавіла аддаць галоўны прыз у 7000 злотых (2,3 тысячы даляраў) берасцейцам, якія выконваюць свае песні на беларускай і ангельскай мовах.
Варта адзначыць, што гэта не першы гурт з Беларусі, якая перамог на гэтым фестывалі - у 2012 годзе пераможцамі сталі даволі вядомыя рокеры з Менска The Toobes.