19 красавiка 2024, Пятніца, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Валожыне пратэставалі супраць будоўлі на костках (Відэа)

9

Жыхары Валожына (Менская вобласць) пратэставалі супраць будаўніцтва дамоў на месцы расстрэлу габрэйскага насельніцтва.

Яны сабралі подпісы пад зваротам да мясцовых уладаў з патрабаваннем спыніць будоўлю, паведамляе «Радыё Свабода».

У пікеце ўдзельнічалі актывісты ствараемай партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і актывісты габрэйскага моладзевага руху «Нецер» Стась Турко і Жэня Клябанаў. Актывісты БХД трымалі ў руках плакаты: «Тут могілкі, а не будоўля», «Спыніце здзек над памяццю», і «Не будаўніцтву на касцях ахвяраў Галакосту».

На дазволены ўладамі пікет прыйшло больш за 20 чалавек.

86-гадовы Пётр Гаспаровіч паказаў дакладнае месца, дзе ў 1941 годзе пахавалі першых з расстраляных габрэяў - прыкладна 20 чалавек. Потым, кажа, расстрэльвалі яшчэ і хавалі тут жа.

Мясцовыя ўлады адмаўляюць, што на месцы будучай будоўлі засталіся парэшткі расстраляных. Яны сцвярджаюць, што ўсіх расстраляных перапахавалі яшчэ немцы.

Гаспаровіч кажа, што парэшткі ахвяраў дагэтуль ляжаць на стадыёне. Як довад ён паказаў журналістам чалавечую косць.

Пікет, які арганізаваў мясцовы жыхар Георгій Каржанеўскі, адбыўся на месцы старога стадыёна на Набярэжнай вуліцы.

Тут фірмы «Дан Прадам» і «Трайпл» плануюць будаваць дамы для вайскоўцаў і супрацоўнікаў аграпрадпрыемства СТАА «Дан Прадам».

«Трайпл» сярод 18 іншых кампаній Юрыя Чыжа знаходзіцца пад санкцыямі Еўрапейскага Звязу, а самому Чыжу забаронены ўезд на тэрыторыю Еўразвязу праз «фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі», у тым ліку праз гэтую кампанію.

Земляныя работы на месцы новабудоўляў у Валожыне праводзяцца менавіта там, дзе расстрэльвалі і хавалі людзей, сцвярджае мясцовы жыхар Рыгор Каржанеўскі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках