5 траўня 2024, Нядзеля, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Героі не паміраюць»: у Маскве развіталіся з Валерыяй Навадворскай

56

Сотні людзей прыходзяць развітацца з палітыкам і грамадскай дзеячкай Валерыяй Навадворскай.

Як паведамляе карэспандэнт "Інтэрфакса", каля Сахараўскага цэнтра, дзе праходзіць грамадзянская паніхіда, выстраілася доўгая чарга людзей з кветкамі.

Праводзілі яе ў астатні шлях пад крыкі "Героі не паміраюць!" і "Расея будзе вольнай!".

Сярод тых, хто прыйшоў праводзіць Навадворскую ў астатні шлях - галоўны рэдактар радыёстанцыі "Эха Масквы" Аляксей Венедыктаў, кіраўнік Рады правоў чалавека пры прэзідэнце Міхаіл Фядотаў і чалец Рады Ірына Хакамада, галоўная рэдактарка часопіса The New Times Яўгенія Альбац, пісьменнік Віктар Шандаровіч, лідэр руху "За правы чалавека" Леў Панамароў, былы дзяржаўны сакратар РСФСР Генадзь Бурбуліс, грамадская дзеячка Надзея Талаконнікава ды іншыя.

"Яна была чалавекам, які апантана хацеў, каб у Расеі было нармальнае жыццё, нармальны рэжым", - сказала галоўная рэдактарка The New Times.

У сваю чаргу Венедыктаў заўважыў, што так да канца і не разгадаў "загадку Навадворскай".

"Я не скажу, што я з ёй сябраваў, але я за ёй назіраў вельмі ўважліва. Для сябе я вызначыў, што яна злучала ў сабе дзве якасці, якія здаюцца зусім неспалучальнымі - гэта весялосць і бясстрашнасць", - сказаў галоўны рэдактар "Эха Масквы".

"Ёсць шмат вясёлых людзей, якія легкаважныя, і якія павесяліліся і сышлі. Ёсць шмат бясстрашных людзей, якія бясстрашныя да жорсткасці ў сваёй прынцыповасці. А ў Леры былі і бясстрашнасць, і весялосць, і сіла", - адзначыў Венедыктаў.

Паводле ягоных слоў, ён больш не ведае такіх людзей.

"Гэта велізарная дзірка ў нашым жыцці, мы яе яшчэ не ўсвядомілі", - сказаў ён.

А 15 гадзіне паводле мясцовага часу адбудзецца адпяванне, а пасля - крэмацыя. Прах Навадворскай пазней будзе пахаваны на Данскіх могілках.

Фота: Philipp Kireev

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках