5 траўня 2024, Нядзеля, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Добраахвотнікам прапанавалі адмовіцца ад «Фэйсбука» на 99 дзён

4
Добраахвотнікам прапанавалі адмовіцца ад «Фэйсбука» на 99 дзён

Даследчыкі зробяць выснову пра тое, як «Фэйсбук» уплывае на ўзровень шчасця чалавека.

Галандскае крэатыўнае агенцтва Just запусціла праект 99 Days Of Freedom («99 Дзён Свабоды»), у рамках якога некаторыя карыстальнікі Facebook перастануць карыстацца сацыяльнай сеткай цягам 99 дзён, піша сайт Look At Me. Па заканчэнні праекту даследчыкі зробяць выснову пра тое, як «Фэйсбук» уплывае на ўзровень шчасця чалавека, піша NEWSru.com.

Раней даследаванні Just паказалі, што ў сярэднім карыстальнік праводзіць у «Фэйсбуку» 17 хвілін у дзень. Такім чынам, добраахвотныя ўдзельнікі праекта за 99 дзён змогуць зэканоміць прыкладна 28 гадзін. Са слоў аўтараў экспэрыменту, 99 дзён будзе цалкам дастаткова, каб сабраць усю патрэбную інфармацыю, і пры гэтым удзел у праекце не паспее надакучыць валанцёрам.

«Фэйсбук» - гэта неверагодная платформа, і мы думаеш, што яна заслугоўвае любові», - заявіў арт-дырэктар Just Мэрлін Стратхоф. Тым не менш, перыядычны доступ да сацыяльнай сеткі нясе ў сабе адчувальныя эмацыйныя выгады. Паводле прагнозаў Страхофа, экспэрымент прынясе вялікую колькасць станоўчых эмоцый ягоным удзельнікам. Пра тое, ці дакладная ягоная гіпотэза можна будзе даведацца па заканчэнні праекта.

Ахвотныя ўзяць удзел у экспэрыменце павінны зарэгістравацца на сайце праекта, змяніць сваю фатаграфію ў Facebook на малюнак лагатыпа праекта і не наведваць сацыяльную сетку цягам 99 дзён. Таксама ўдзельнікі праекту павінны апісваць змены свайго настрою пасля 33 і 66 дзён удзелу ў экспэрыменце.

Са слоў аўтараў праекту, «99 Дзён Свабоды» павінен стаць своеасаблівым адказам на сакрэтны экспэрымент «Фэйсбука» над сотнямі тысяч людзей, які выклікаў сур'ёзны скандал і вымусіў прадстаўнікоў сацсеткі выбачацца перад карыстальнікамі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках